9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нашыя ў Іерусаліме: Цыпі Ліўні будзе прэм'ер-міністрам Ізраілю

7
Нашыя ў Іерусаліме: Цыпі Ліўні будзе прэм'ер-міністрам Ізраілю

Новым прэм'ер-міністрам Ізраілю стане кіраўнічка МЗС гэтай краіны Цыпі Ліўні. На выбарах новага лідэра кіруючай у Ізраілі партыі "Кадзіма" дачка эмігранта з Беларусі, паводле папярэдніх звестак, атрымала 48% галасоў.

Яе найбліжэйшы супернік - міністр транспарту Шаўль Мафаз - набраў 37%. Для перамогі ўжо ў першым туры кандыдат павінен быў перамагчы з вынікам не менш за 40%.

Пасля галасавання лідэр партыі "Кадзіма" павінна заручыцца падтрымкай кааліцыйных партыяў і на працягу 42-х дзён сфармаваць кабінет міністраў. У "Кадзімы" ёсць 29 мандатаў, таму Ліўні чакаюць перамовы з іншымі буйнымі парламенцкімі партыямі. Калі на працягу месяца у яе не атрымаецца стварыць кааліцыю, не выключаны варыянт абвяшчэння датэрміновых парламенцкіх выбараў, і тады ўладу можа захаваць цяперашні ўрад на чале з Ольмертам, атрымаўшы статут пераходнага.

Ольмерт апынуўся ўблытаным у цэлы шэраг карупцыйных скандалаў, ён удзельнічаць у "праймерыз" не стаў і паабяцаў саступіць пераможцу свае паўнамоцтвы. Пакуль невядома, калі менавіта ён падасць у адстаўку, шмат хто з палітыкаў і журналістаў лічаць, што не раней, чым праз месяц.

Трэба адзначыць, што Цыпі Ліўні становіцца другой жанчынай прэм'ер-міністрам Ізраілю. Дарэчы, першая жанчына-прэм'ер Ізраілю Голда Мэір нарадзілася ў Кіеве, але сваё дзяцінства правяла ў Пінску.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках