9 чэрвеня 2026, aўторак, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель

7

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сустрэлася з лідэрам руху "За свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам. Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, сустрэча адбылася ў Берліне 17 верасня пасля канферэнцыі "За правы чалавека ва ўсім свеце".

А.Мілінкевіч распавёў А.Меркель аб сваім бачанні сітуацыі ў Беларусі, а таксама заклікаў Еўразвяз і Нямеччыну праводзіць "актыўную маральную і гнуткую палітыку ў дачыненні да Беларусі".

Выступаючы на адкрыцці канферэнцыі, А.Меркель адзначыла, што лічыць вырашэнне праблемы з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтным для Еўропы.

Паводле інфармацыі прэс-службы, 18 верасня А.Мілінкевіч сустрэнецца са старшынём партыі Хрысціянска-дэмакратычны Звяз Рональдам Пофалай. Пасля перамоваў палітык прыме удзел у цырымоніі перадачы калекцыі кнігаў для бібліятэкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках