banner1 banner1 banner1

29.09.2008

Незалежных назіральнікаў не падпусцілі да падліку бюлетэняў

9:13, — Палітыка

Падчас падліку галасоў у Менску і рэгіёнах назіральнікаў не падпускалі бліжэй за 10 метраў да месца падліку галасоў.

Незалежны кандыдат Леанід Невар, які балатаваўся па Рэчыцкай акрузе № 44, паведаміў «Еўрарадыё» што яго назіральнікі не маглі назіраць за падлікам галасоў:

“Так, пусцілі паўсюль. Але назіральнікі сядзяць далёка, за 10 метраў, не бліжэй... Штосьці бачыць, як яны падлічваюць, вядома, няма магчымасці, гэта дакладна”, -- паведаміў Невар.

Назіральнікаў ад магілёўскага кандыдата Аляксандра Сілкова выганялі адусюль і не пусцілі нікуды:

“Адганяюць нашых назіральнікаў, куды толькі можна. Нідзе, нідзе не пусцілі нас да падліку. Нідзе!”, -- сцвярджае кандыдат.

Такая ж сітуацыя адбывалася і ў Слоніме, дзе на 27-м участку назіраў Алесь Масюк:

“Я быў спачатку на адным участку. Пасля мяне перакінулі на іншы ўчастак - №27. Мне тут адмовіліся сказаць, колькі людзей прагаласавала. Потым я спытаў, дзе мне можна будзе знаходзіцца падчас назірання. Мне сказалі, што ў мяне ёсць месца. Аднак я запярэчыў, што адтуль нічога не ўбачу”, -- сказаў ён.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч сказаў Еўрарадыё, што і ў Менску было далёка не ўсё добра. На многіх участках назіральнікі не мелі магчымасці назіраць выбарчыя скрыні:

“Фактычна падлік галасоў не адрозніваўся ад мінулых выбараў і ад той практыкі, якая, на жаль, ужо ў Беларусі ўмацавалася. На акрузе Валянціны Свяцкай і на акрузе, дзе балатуецца Сяргей Калякін, там практычна на ўсіх участках назіральнікі паспелі паведаміць, што іх не дапусцілі да падліку галасоў. Яны не мелі магчымасці назіраць выбарчыя скрыні, як адбываецца сам падлік галасоў”, -- сказаў праваабаронца.

Таксама, паводле словаў праваабаронцы, на большасці ўчасткаў не адбывалася асобнага падліку галасоў тых, хто прагаласаваў датэрмінова і тых, хто галасаваў у дзень выбараў.

Напісаць каментар (0)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта01.12.0802.12.08
EUR2 780.142 741.93
USD2 160.002 163.00
RUB78.2477.41

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: