15 траўня 2024, Серада, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклы ў 1999 годзе Віктар Ганчар зноў апынуўся ў спісах выбаршчыкаў

Як паведаміла жонка зніклага палітыка Зінаіда Ганчар, былы віцэ-прэм'ер і кіраўнік Цэнтравыбаркаму, выкрадзены яшчэ ў верасні 1999 года, ізноў лічыцца ў спісе выбашчыкаў.

- Я абурылася і прысароміла чальцоў выбарчай камісіі за такое складанне спісаў, - распавяла Зінаіда Ганчар. - Але яны толькі паціскаюць плячыма: маўляў, спісы складаў ЖЭС.

Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юры Захаранка, аператар ГРТ Зміцер Завадскі. Аб лёсе гэтых людзей нічога не вядома.

Аб неабходнасці высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду аб іх знікненні ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвязу і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках