19 траўня 2024, Нядзеля, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пагражае Украіне інтэрвенцыяй

16

Расея падтрымае паўстанне ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і ў Крыму ў выпадку ўступлення краіны ў НАТА і, магчыма, увядзе войскі ў гэтыя раёны.

Гэткае меркаванне ў інтэрв’ю Los Angeles Times выказаў лідэр расейскага Еўразійскага руху Аляксандар Дугін.

Па ацэнцы Дугіна, пасля рашэння аб пачатку вайсковай аперацыі ў Грузіі Расейскае кіраўніцтва перайшло мяжу, за якой вяртанне да задавальняльнай Захад палітыкі ўжо немагчымае. Лідэр еўразійцаў падкрэсліў, што напачатку лічыў выбар Дзмітрыя Мядведзева ў якасці пераемніка Ўладзіміра Пуціна саступкай Захаду, аднак памыліўся. Па словах Дугіна, памыліліся таксама і заходнія палітыкі.

Як зазначыў Дугін, Уладзімір Пуцін і Дзмітрый Мядведзеў жадалі бы пазбегнуць прамой канфрантацыі з Амерыкай любым коштам, паколькі Расеі патрэбнаа яшчэ 10 год для аднаўлення сілаў. Аднак, паводле меркавання лідэра еўразійцаў, распачатая Тбілісі вайсковая аперацыя супраць Паўднёвай Асеціі была зразумелай у Крамлі як выклік, на які неабходна адказаць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках