9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія выратавальнікі знайшлі на балоце зніклых рыбакоў

Позна ўвечары 2 студзеня ў Калінкавіцкі райаддзел па НС паступіла паведамленне аб зніклых рыбаках.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

На возеры Варвіха лавілі рыбу чацвёра мужчын, з іх двое сыйшлі ў лес і заблукалі. Адшукаць напарнікаў рыбакі не змаглі, таму з мабільных тэлефонаў патэлефанавалі ў службу выратавання.

Выратавальнікі, якія прыехалі, знайшлі зніклых мужчын у 200 метрах ад берага ў забалочанай мясцовасці. Яны распалілі ў лесе вогнішча і чакалі дапамогі. Адзін з рыбакоў праваліўся пад лёд у балота, але напарнік дапамог яму выбрацца. Пацярпелы шпіталяваны з абмаражэннем рук і ног.

31 снежня гомельскія выратавальнікі знайшлі ўмерзлае ў лёд на рацэ Друць цела 30-гадовага рыбака, які знік яшчэ 27 снежня. Мужчына таксама заблукаў у лесе і не змог знайсці дарогу дадому.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках