Беларусы не давяраюць рублю. Скупка даляраў працягваецца
15- 5.01.2009, 16:00
Нягледзячы на дэвальвацыю рубля, на першых сёлета таргах на БВФБ попыт на даляры зноў на 20 млн перавышаў прапанову.
Попыт склаў $57 159, а прапанова толькі — $37 954. Адрозненнем сёлетняга году ад мінулага стала тое, што Нацбанк не задаволіў попыту сваёй інтэрвенцыяй, як тое рабілася летась. Аб’ём таргоў склаў толькі $48 182, а курс вырас на 5 рублёў за даляр да 2655, паведамляе “Наша Ніва”.
Попыт на еўра перавышаў прапанову на 2 мільёны.
Адклад попыту, як і любы адклад, не пойдзе на лад. Па меры назапшвання ён будзе ствараць праблемы для функцыянавання прадпрыемстваў.