2 траўня 2024, Чацвер, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Вільні узнагародзіў старшыню Таварыства беларускай культуры Хведара Нюньку

1
Мэр Вільні узнагародзіў старшыню Таварыства беларускай культуры Хведара Нюньку

9 кастрычніка ў Віленскай ратушы адбылася цырымонія ўзнагароджвання найбольш выбітных віленчукоў за значны ўклад у развіццё Вільні і Віленскай самауправы.

Гэтай узнагародай, якая ўручалася ўпершыню, былі адзначаны чыноўнікі, чальцы Cойма, мастакі, грамадскія дзеячы. Усяго было ўзнагароджана 19 чалавек, паведамляе «Наша Ніва».

І самым прыемным момантам было тое, што сярод узнагароджаных быў і старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.

Віленская самауправа ў асобе мэра В. Навіцкага высока ацаніла яго працу на ніве беларушчыны і ва ўзбагачэнне культуры Вільні.

Варта дадаць, што Х. Нюнька быў адзіным прадстаўніком з нацыянальных меншасцяў, хто атрымаў гэту высокую ўзнагароду: «За заслугі для Віленскай самаўправы», паведамляюць westki.info

Хведар Нюнька нарадзіўся ў 1928 годзе на Мастоўшчыне. У Вільні жыве ад 1934 года. Таварыства беларускай культуры ў Літве ўзначальвае ад 1989 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках