Апазіцыянераў дапытваюць па справе аблітага фарбай помніка Леніну
2- 10.11.2009, 12:10
Актывістку «Маладога фронту» Дар'ю Бахур дапыталі ў міліцыі ў якасці сведкі па факце нанясення фарбы на помнік Леніну ў Наваградку.
Як нагадвае «Радыё Свабода», Дар'ю Бахур затрымалі каля помніка Леніну, які быў абліты фарбай, уначы 7 лістапада.
Моладзевую актывістку дапытвалі ў якасці сведкі ў межах пракурорскай праверкі. Аднак у міліцыі не выключаюць, што ў хуткім часе будзе заведзеная крымінальная справа за «апаганьванне» помніка.
Нагадаем, што ўначы 7 лістапада невядомыя аблілі помнікі Леніну ў цэнтры Наваградка зялёнай фарбай.