19 траўня 2024, Нядзеля, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Financial Times: Нераспраданыя «БелАЗы» - сімвал стану беларускай эканомікі

22

Уплывовае брытанскае выданне піша, што пагаршэнне стану беларускай эканомікі «небяспечна для ўлады Лукашэнкі».

Ва ўмовах крызісу беларускае кіраўніцтва працягвае савецкую традыцыю кіравання эканомікай.

Мноства нераспраданых грузавікоў на пляцоўках «БелАЗа» - сімвал стану беларускай эканомікі, адзначае The Financial Times. «Урад праз чатыры найбуйнейшыя банкі, падкантрольныя дзяржаве, напампоўвае грошы ў дзяржаўныя прадпрыемствы, з якіх на тры чвэрці складаецца эканоміка краіны», - піша карэспандэнт Ян Чынскі.

Згодна з прагнозамі МВФ, сёлета аб’ём ВУП Беларусі не зменшыцца. Паводле афіцыйных дадзеных, узровень беспрацоўя – усяго 1%. Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў сцвярджае, што доля праблемных актываў у банках складае ўсяго 4%. Аднак рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's засцерагае, што пры найгоршым абароце справы гэты паказчык можа вырасці да 35-50%, што небяспечна для ўлады Лукашэнкі.

Ва ўмовах глабальнага крызісу беларускае кіраўніцтва «вярнулася да савецкай традыцыі кіравання эканомікай пры дапамозе цыркуляраў», піша газета. Лукашэнка забараніў прадпрыемствам скарачаць аб’ёмы вытворчасці больш чым на 20% у параўнанні з мінулым годам. Але экспарт знізіўся ў два разы, і зараз «БелАЗ» і іншыя кампаніі адчайна спрабуюць распрадаць лішкі.

Для дзяржавы «усеагульнага росквіту», пабудаванай Лукашэнкам, небяспечны 20-адсоткавая дэвальвацыя мясцовай валюты да даляра, праведзеная ў пачатку гэтага года, і перспектывы нізкага росту ў будучым годзе, мяркуе выданне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках