25 красавiка 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: «Еўразвяз не мусіць бясконца падвешваць сітуацыю ў адносінах з рэжымам Лукашэнкі»

4

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» пракаментаваў сайту charter97.org рашэнне ЕЗ працягнуць і «замарозіць» санкцыі ў дачыненні чыноўнікаў РБ.

«Патрабаванні Еўразвяза ў дачыненні беларускіх уладаў абсалютна правамоцныя, але відавочна, што прыйшоў час Менску рабіць нейкія больш зразумелыя крокі ў адказ на гэтыя патрабаванні. Пакуль у гэтых перамовах з Еўразвязам беларускі рэжым нагадвае дзяўчыну, якая робіць рэверансы – прысядае і кланяецца, але ніякіх рэальных дзеянняў не прадпрымае.

Нельга лічыць рэальнымі дзеяннямі кропкавыя саступкі, якія мы сёння бачым з боку рэжыму Лукашэнкі. Я маю на ўвазе рэгістрацыю руху «За свабоду» і дазвол на распаўсюд дзвюм незалежным газетам. Гэта не паказвае рэальную тэндэнцыю. Зараз насамрэч важным ацэначным момантам будуць змены ў выбарчым заканадаўстве. Сітуацыю нельга падвешваць бясконца, і ЕЗ не мусіць гэтага рабіць. Калі станецца, што ўсе дзеянні ўладаў Беларусі носяць дэкарацыйны і дэкларатыўны характар, то нельга казаць пра сур’ёзныя змены, пра правядзенне ў краіне сумленных выбараў не можа быць і гаворкі. Адна з прычын неўключэння Беларусі ў Раду Еўропы – гэта фальсіфікацыі падчас выбараў. Наступныя першыя паўгады будуць важнымі. Крокі і з боку ЕЗ, і з боку ўладаў мусяць быць больш паслядоўнымі і лагічнымі», - упэўнены праваабаронца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках