banner1 banner1 banner1

24.11.2009

Зянон Пазьняк: Пакуль «Усходнім партнэрствам» займаецца Лукашэнка – усё скончыцца пшыкам 7

9:43, — Палітыка

Заяву кіраўнікоў МЗС Беларусі, Літвы і Украіны пра намер стварыць адзіную энэргетычную прастору ў рамках «Усходняга партнэрства» камэнтуе старшыня КХП БНФ.

«Усё гэта добрыя намеры, але яны скончацца пшыкам, пакуль гэтым будзе займацца Лукашэнка. Гэта абсалютна правальная сытуацыя. Трэба зьмяніць унутраную абстаноўку. Пакуль будзе гэты рэжым, ніякіх вынікаў ня будзе. Ужо хутка год «Усходняму партнэрству» і вынікаў ніякіх, яшчэ стала горай. Таму што ўнутраная палітыка ідзе на вынішчэньне нацыі. А ў выніку такой палітыкі ніякіх посьпехаў ні ў эканоміцы, ні ў культуры, ні ў палітыцы ня можа быць дасягнута», -- кажа Зянон Пазьняк у інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Нагадаем, што ў Кіеве была дасягнутая дамоўленасьць аб выкарыстаньні транзытных магчымасьцяў Беларусі ў пастаўках украінскай электраэнэргіі ў Літву. Таксама міністры замежных спраў абмеркавалі пытаньні працягу дыялёгу па бязьвізавым рэжыме, аб выкарыстаньні транзытных магчымасьцяў, разьвіцьці транспартнай інфраструктуры, уключна з будаўніцтвам аўтамагістралі «Мінск — Кіеў».

Сяргей Мартынаў пацьвердзіў працяг працы над дакумэнтам аб абсталяваньні беларуска-ўкраінскай мяжы. Акрамя таго кіраўнікі МЗС Беларусі, Украіны і Літвы дамовіліся супольна адзначыць угодкі Грунвальдзкай бітвы. Адначасна прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў у сваім тэлезвароце, што Беларусь і Ўкраіна дамовіліся стварыць тандэм, каб разам прадстаўляць інтарэсы абедзьвюх краін у праграме «Усходняе партнэрства». Паводле Юшчанкі, краіны больш выйграюць разам, чым паасобку, калі пададуць на разгляд у межах «Усходняга партнэрства» пакет праектаў, якія датычаць дзьвюх краінаў.

Напісаць каментар (7)

Навіны
па тэме

Закладкі

Email

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.03.10  22.03.10
EUR4 040.464 040.46
USD2 967.002 967.00
RUB101.41101.41

Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?

За нашу і вашу Свабоду!

Барацьба Саюза палякаў за свае правы

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   21.03   22.03 
Брэст Облачно+13
+6
Облачно+7
+2
Віцебск Дождь+5
+2
Дождь со снегом+3
-4
Гомель Небольшой дождь+8
+5
Дождь+6
-2
Гродна Небольшой дождь+12
+3
Возможен дождь+5
0
Мінск Небольшой дождь+9
+3
Возможен дождь+4
-2
Магілёў Небольшой дождь+6
+2
Небольшой дождь+4
-4

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: