17 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 мільярдаў для «самаакупанага» БРСМ (Відэа)

40
15 мільярдаў для «самаакупанага» БРСМ (Відэа)

У праекце бюджэту-2010 праўладнай арганізацыі адводзіцца вельмі буйная сума для фінансавання.

Пытанне пра тое, за якія заслугі грамадская арганізацыя, якая правінілася, атрымлівае такія грошы, застаецца адкрытым. Бо БРСМ так і не выканаў даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, які неаднаразова заклікаў арганізацыю выйсці да 2010 года на самаакупнасць, піша газета «Салідарнасць».

Такім чынам, у праекце бюджэту на 2010 год пазначана, што БРСМ атрымае 14 783 778 тысяч рублёў. А, да прыкладу, «нацыянальнаму сходу» Беларусі, які складаецца з «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі», вылучаецца 25 813 712 тысяч. І гэта ўлічваючы, што БРСМ – грамадская арганізацыя, а «нацыянальны сход» – фармальна вышэйшы заканадаўчы орган.

Адзначым, што ў параўнанні з 2009 годам, калі з рэспубліканскай казны моладзевай арганізацыі было вылучана 17,5 млрд рублёў, цяперашнія датацыі БРСМ усёткі зменшыліся. Аднак варта завастрыць увагу, што па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала ў кастрычніку 2006 года, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі павінен быў выйсці на самаакупнасць да 2010 года.

– Не глядзіце на мяне як на нейкі куфар з грашыма, – казаў беларускі кіраўнік лідэрам БРСМ яшчэ раней, у 2005-м.

Аднак тыя і пасьля скачнэння амаль пяці гадоў з часу пастаўленых ім задачаў глядзяць на бюджэт, які папаўняецца за кошт падаткаплацельшчыкаў, як на запоўнены куфар. Цікава, колькі яшчэ гэта будзе працягвацца?

Паказальна, што на сайце БРСМ па-ранейшаму няма радзелу, дзе было б распісана, на якія праграмы і праекты марнуецца бюджэт. Пры гэтым там дакладна пазначана, што адной з галоўных мэтаў арганізацыі з'яўляецца фармаванне ў моладзі «устойлівага жадання спрыяць росквіту Беларусі».

Вось для прыкладу -- адна з акцыяў БРСМ:

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках