12 траўня 2024, Нядзеля, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойцы беларускага салдата: «Мы білі не балюча - тры удары ў грудную клетку і тры па галаве»

66
Забойцы беларускага салдата: «Мы білі не балюча - тры удары ў грудную клетку і тры па галаве»

Сёння ў Менску за дзедаўшчыну судзілі 8 былых вайскоўцаў. Аднаго з іх абвінавацілі ў смерці 21-гадовага Валерыя Шкута.

Пра гэту гучную справу СМІ упершыню напісалі ў красавіку 2009 года. Летам 2008 года ўся вёска Сітніцкі Двор Лунінецкага раёна праводзіла ў войска 21-гадовага Валерыя Шкута. Як паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси», малады чалавек служыў у ракетных войсках пад Заслаўем у вайсковай частцы 30151-Ю.

А 8 красавіка 2009 года яго маці паведамілі, што сын выйшаў увечары папаліць, яму стала дрэнна і ён памёр. Афіцыйная версія: «Раптоўная смерць без вядомых прычынаў». Вось толькі жанчына не паверыла гэтаму. Бо на целе загінулага сына былі пабоі. Па патрабаванні маці была праведзена эксгумацыя. Справай занялася Беларуская ваенная пракуратура.

Аказалася, што ў гэтай вайсковай частцы вось ужо некалькі гадоў панавала сапраўдная дзедаўшчына. Навабранцаў маглі пакараць за ўсё, што заўгодна: дрэнна праспяваў песню, не прынёс абцугі... Асуджаныя салдаты называлі дзедаўшчыну «нестатутнымі традыцыямі» і прызнаваліся, што за кожную правіннасць білі не балюча - 3 удары ў грудную клетку і 3 ўдары па галаве. Валерыя Шкута забілі да смерці пасля таго, як малады чалавек адмовіўся прынесці «дзеду» абцугі.

Некалькі гадзін таму Менскі міжгарнізонны ваенны суд прысудзіў аднаго былога ваеннаслужачага да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, другога - да 3,5 гадоў калоніі строгага рэжыму, яшчэ дваіх - да «хіміі», а астатніх чацвярых - да абмежавання волі. З войска яны ўсе былі дэмабілізаваны гэтым летам.

У асуджаных ёсць 10 дзён на тое, каб абскардзіць прысуд.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках