20 траўня 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмяняюцца адтэрміноўкі ад прызыву ў армію для студэнтаў-завочнікаў

31

Такая прапанова ўтрымліваецца ў папраўках у закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», які дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» маюць намер разгледзець у першым чытанні на паседжанні 18 снежня.

«Прапанова адмяніць адтэрміноўку для студэнтаў-завочнікаў звязаная са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўных рэсурсаў для забеспячэння абароны і ваеннай бяспекі дзяржавы», — заявілі БелТА у Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы «палаты прадстаўнікоў». Аналіз колькасці насельніцтва Беларусі па поле і ўзросце паказвае істотнае зніжэнне колькасці мужчынаў, якія падлягаюць штогадоваму першапачатковаму прыёму на вайсковы ўлік, і, як вынік, змяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігнаці Місурагін распавёў, што законапраектам таксама прапаноўваецца пашырыць катэгорыю асобаў, якія прымаюць ваенную прысягу. У адпаведнасці з папраўкамі прымаць прысягу павінны будуць студэнты, якія навучаюцца па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу. Па словах «дэпутата», у законапраекце замацаваная дадатковая падстава, паводле якой кантракт з вайскоўцам, які праходзіць ваенную службу па кантракце, можа быць скасаваны датэрмінова.

У новай рэдакцыі закона аб вайсковым абавязку і службе ўдакладненыя асобныя палажэнні і нормы па пытанні вайсковага ўліку і праходжання ваеннай службы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках