26 красавiка 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусовая падпіска на дзяржпрэсу: складаюць спісы «адмаўленцаў» (Фота дакумента)

48
Прымусовая падпіска на дзяржпрэсу: складаюць спісы «адмаўленцаў» (Фота дакумента)

Падпіска на афіцыйную прэсу ў Беларусі набыла беспрэцэдэнтны характар.

Ідэалагічныя аддзелы райвыканкамаў спрабуюць выратаваць сітуацыю з падпіскай на дзяржаўную прэсу сваеасаблівым чынам. Як паведамляе «Еўрарадыё», начальнік аддзела Ігар Лапікаў накіраваў ліст кіраўнікам упраўленняў і аддзелаў выканкама з просьбай да 24 снежня падаць звесткі аб падпісцы супрацоўнікаў на газеты «Советская Белоруссия» і «Слонімскі веснік».

Акрамя таго, кіраўнікоў просяць падаць яшчэ адзін спіс - тых, хто не падпісаўся на дзяржСМІ. Відаць, для правядзення выхаваўчых гутарак на тэму нізкага ўзроўня ідэалагічнай пісьменнасці.

Зрэшты, такая актыўнасць напярэдадні падпісных кампаніяў не ў навіну, да гэтага ўжо беларусы паспелі прызвычаіцца. І з рознымі формамі прымушэння да падпіскі шмат хто сутыкаюцца кожны год.

Як паведамляў сайт charter97.org, раней у распараджэнне журналістаў патрапіла копія «Плану арганізацыйных мерапрыемстваў правядзення падпіскі на друкаваныя СМІ на 1-е паўгоддзе 2009 года».

У дакуменце былі прапісаныя меры па павелічэнні тыражоў рэгіянальных дзяржаўных газетаў, па недапушчэнні зніжэння ведамасных тыражоў рэспубліканскіх і мясцовых выданняў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У прыватнасці, чыноўнікам Берасцейскай вобласці было загадана правесці нарады з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстановаў па арганізацыі падпісной кампаніі ў працоўных калектывах. У сваю чаргу кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацыяў усіх формаў уласнасці былі абавязаныя «не дапусціць зніжэння ведамасных тыражоў па асноўных рэспубліканскіх выданнях, дзяржаўных абласных і раённых газетах».

Ёсць у «плане» і пункт, які абавязвае кіраўнікоў «з мэтай пашырэння інфармацыйнага поля, захавання духоўнага і маральнага развіцця насельніцтва» забяспечыць афармленне падпіскі на друкаваныя СМІ кожным чальцом працоўнага калектыва.

Працаўнікі пошты атрымалі заданне «рапартаваць» кожны тыдзень ідэалагічным аддзелам пра ход падпіскі, а таксама падаваць у аблвыканкам звесткі аб прадпрыемствах і арганізацыях, якія не аформілі падпіску альбо знізілі «заяўленыя тыражы».

Такім чынам дзяржаўныя СМІ атрымліваюць грошы падпісчыкаў. І немалыя. Падпісчыкі ж атрымліваюць непатрэбную ім макулатуру, на якую падпісвацца зусім і не хацелі. І якую наўрад ці будуць чытаць.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках