20 траўня 2024, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольны трэнер з Беларусі правозіў у Польшчу цыгарэты ў мячах (Фота)

25

З мячоў і багажу польскія мытнікі выцягнулі 500 пачкаў цыгарэтаў.

Як паведамляе польскі інтэрнэт-партал «Moje Miasto», падчас мытнага кантролю аўтобуса, у якім на футбольны матч у Польшчу ехала моладзевая футбольная каманда з Гародні, польскія мытнікі знайшлі ў футбольных мячах нелегальныя цыгарэты, перадае «Еўрарадыё».

Падазрэнні мытнікаў выклікала вялікая торба з мячамі. Падчас дагляду яны заўважылі, што некаторыя мячы абгорнутыя бясколерным скотчам. У іх, а таксама ў багажы, былі знойдзеныя 500 пачкаў цыгарэтаў.

У кантрабандзе прызнаўся 39-гадовы трэнер каманды. Супрацоўнікі мытні канфіскавалі кантрабанду і выпісалі трэнеру грашовы штраф.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках