17 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прарвала нафтаправод

1

У Ліпецкай вобласці прарвала нафтаправод «Дружба-1». Інцыдэнт адбыўся ў Станаўлянскім раёне недалёка ад вёскі Кірылава.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на ИТАР-ТАСС.

З прычыны разгерметызацыі трубы на 884 кіламетры нафтаправода адбылася ўцечка каля 200 тон нафты. Гаручая вадкасць пакрыла тэрыторыю плошчай каля тысячы квадратных метраў. Ніхто з мясцовых жыхароў не пацярпеў.

«Пападання нафтапрадуктаў у раку Воргал не адбылося», - паведамілі агенцтву ў МНС. Па словах суразмоўцы ИТАР-ТАСС, для прадухілення пападання нафтапрадуктаў у ваду на рацэ выстаўлена пяць шэрагаў бонавых загарод (спецыяльныя плывучыя ахоўныя загароды).

Зараз аварыйны ўчастак трубы перакрыты. На месцы здарэння вядуцца аварыйна-аднаўленчыя працы. Да ліквідацыі наступстваў НЗ прыцягнутыя 118 спецыялістаў. Як хутка працы на аварыйным участку завершацца, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках