16 траўня 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў сустрэўся з Саланай тэт-а-тэт

4

Адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з Вярхоўным прадстаўніком па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі ЕЗ, генеральным сакратаром Рады ЕЗ Хаўерам Саланай.

Як перадае «Інтэрфакс», сустрэча праходзіла без прысутнасці прэсы і доўжылася больш за гадзіну.

Перамовы ў пашыраным складзе не адбыліся. Сяргей Мартынаў заявіў, што перамовы працягнуцца ў Аляксандра Лукашэнкі.

Прэс-сакратар Х.Саланы Крысціна Галах растлумачыла журналістам пазіцыю Еўразвяза, які жадае больш шчыльных адносінаў з Беларуссю, але хацеў бы бачыць у Беларусі далейшыя дэмакратычныя працэсы.

Уранку Х.Салана правёў перамовы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і недзяржаўных арганізацый. У другой палове дня запланаваная прэс-канферэнцыя генеральнага сакратара Рады ЕЗ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках