1 траўня 2024, Серада, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ падала заяўку на правядзенне акцыі ў Дзень Волі

25

Лідэры Партыі Беларускага Народнага Фронта падалі заяўку на правядзеньне акцыі 25 сакавіка.

Лідэры партыі Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч таксама агучылі прапановы па пераадоленьні сацыяльных наступстваў эканамічнага крызісу.

Плануецца, што акцыя пратэсту пачнецца 25 сакавіка, у 18.00 каля будынка Акадэміі навук і працягнецца шэсцем па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы. Акцыя пройдзе пад лозунгамі «За праўду!», «За свабоду!», «За справядлівасць!».

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заяўляе, што сёлетні Дзень Незалежнасьці будзе адбывацца на фоне паглыбленьня эканамічнага крызісу. Менавіта таму, паводле словаў Баршчэўскага, на першым месцы падчас акцыі будуць незалежніцкі і сацыяльны акцэнты.

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначае, што 25 сакавіка – мае асноўнай каштоўнасьцю зьберажэньне Незалежнасьці, безь якой немагчыма захаваць іншыя каштоўнасьці Беларусі.

«Кіраўніцтва краіны не адмовілася ад сваіх крокаў па ўмацаваньні залежнасьці ад Масквы, ад стварэньня «саюзнай дзяржавы». Падпісаныя паразуменьні аб супрацьпаветранай абароне яшчэ раз пацьвердзілі гэта. Пагадненьні непразрыстыя, ніхто ня бачыў іх тэкстаў, невядома, што паабяцаў Лукашэнка Маскве за іх. Відавочна, што гэты ваенны блёк ствараецца супраць НАТО. А ўсе структуры, якія ствараюцца пад эгідай Масквы, - гэта саюзы дыктатураў. Такім чынам, у нас адбываецца кансэрвацыя, умацаваньне дыктатуры. БНФ выступае катэгарычна супраць такіх пагадненьняў», - зазначыў палітык.

Вінцук Вячорка заяўляе, што беларускае неба аддаецца пад кантроль Маскве і што ваенная справа – адзіная, якая пасьпяхова выконваецца у межах «саюзнай дзяржавы».

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падкрэсьліў, што акцыя будзе адбывацца пад лёзунгамі «За праўду!», «За справядлівасьць!» і «За свабоду».

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць лягічным, што менавіта БНФ стаў ініцыятарам падачы заяўкі на правядзеньне акцыі.

«БНФ бярэ на сябе ініцыятыву па правядзеньні сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 25 сакавіка. І гэта лягічна, бо працягваецца сьвяткаванне 20-годзьдзя БНФ. Правядзеньне Дня Незалежнасьці - адказ на выклікі аб ёй (незалежнасьці). Улада няздольная знайсьці выйсьце з тупіковай сытуацыі ў эканоміцы і геапалітыцы. Улада мусіць даць адказ на пытаньні пра таемныя дамовы з Крамлём, пра новыя спробы перакласьці адказнасьць на простых людзей альбо пайсьці ў адстаўку», - кажа ён.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч прэзэнтуе распрацаваны PR-камісіяй Партыі БНФ матэрыял з прапановамі аб першачарговых захадах па абароне людзей Беларусі ад сацыяльных наступстваў эканамічнага крызісу.

«БНФ – партыя, якая адкрыта заяўляе аб абкраданьні беларускага народу. Крызіс заўсёды можна выкарыстаць для таго, каб улада магла абагаціцца за кошт простых працоўных. Мы бачым, што пасьля абвальнай дэвальвацыі ў 20 працэнтаў за месяц беларускі рубель згубіў яшчэ 5 працэнтаў, і вынікі гэтага працэсу кладуцца на плечы простых людзей, а не кіраўнікоў дзяржавы», - зазначае Віктар Івашкевіч.

Партыя БНФ рашуча выступае супраць намеру ўладаў перакласьці цяжар наступстваў іхняй неэфэктыўнай палітыкі і сусьветнага крызысу на плечы беларускага народу. Партыя лічыць, што без прыцягненьня заходніх інвэстыцыяў і далучэньня да эўрапейскіх праграмаў разьвіцьця, Беларусі немагчыма захаваць адпаведныі жыцьцёвы ўзровень людзей і выратаваць эканоміку. Шлях лібэралізацыі эканомікі і супрацоўніцтва з Эўропай немагчымы без дэмакратызацыі палітычнага жыцьця ў Беларусі. Дзейная ўлада паказвае сваю няздольнасьць да дэмакратычных рэформаў. Таму БНФ заклікае да правядзеньня нечарговых свабодных выбараў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках