27 красавiка 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз аштрафаваны за ўсталяванне каталіцкага крыжа

19

Ксёндз каталіцкага касцёла Віталь Мысонаў аштрафаваны за ўсталяванне каталіцкага крыжа на ўездзе ў Лельчыцы.

Сёння Лельчыцкі раённы суд вынес рашэнне па адміністрацыйнай справе супраць пробашча рымска-каталіцкага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Маці Божай Фацімскай ксяндза Віталя Мысонава.

Ксёндз аштрафаваны за невыкананне загада галоўнага архітэктара на 1 базавую велічыню, за невыкананне загада землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы – на 2 базавыя велічыні. Агулам на 105 тысячаў беларускіх рублёў.

Нагадаем, што ксёндз быў аштрафаваны за ўсталяваны летась крыж на ўездзе ў Лельчыцы. У 2008 годзе ўсталяванне крыжа было ўзгоднена з ДАІ, раённымі электрычнымі сеткамі, сувяззю — як і патрабавалі ўлады. Калі крыж быў ужо асвечаны, раённыя чыноўнікі сталі выстаўляць ксяндзу новыя ўмовы.

Усталяванне памятнага знака не была ўзгоднена з архітэктарам горада, і ён звярнуўся ў суд. 16 снежня райсуд прызнаў, што пры ўсталяванні крыжа касцёл не парушаў закон. У студзені ксёндз атрымаў загад землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы: «Арганізатару ўсталявання крыжа загадана прыняць неадкладныя меры да ліквідацыі парушэння зямельнага заканадаўства, у тэрмін да 30 студзеня 2009 года вызваліць самавольна заняты зямельны ўчастак — знесці крыж ці ў вызначаным законам парадку аформіць матэрыялы па адводзе зямельнага ўчастку для яго ўсталявання». Гэты загад выкананы не быў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках