29 красавiка 2024, панядзелак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікі гарадзенскага «Хімвалакна» ходзяць на працу па чарзе

1

Хісткае становішча гарадзенскага прадпрыемства «Хімвалакно» вымушае ягонае кіраўніцтва скарачаць працоўны час для пэўных катэгорый работнікаў.

Як паведамілі «Радыё Рацыя» працоўныя адкрытага акцыянернага таварыства «Хімвалакно», цяпер на працу яны ходзяць паводле тэлефонных запрашэнняў: створаны адмысловы графік працы, які прадугледжвае прысутнасць на працоўным месцы той ці іншай катэгорыі работнікаў. Незапатрабаваныя кадры знаходзяцца ў вымушаных адпачынках.

Намеснік дырэктара «Хімвалакна» Ігар Бабар адмовіўся падцвердзіць інфармацыю, атрыманую ад ягоных падначаленых.

Апошнім часам на многіх прадпрыемствах краіны назіраецца цяжкае эканамічнае становішча, звязанае з наступствамі крызысу. Аднак пад пагрозай асабістай адказнасці кіраўнікам прадпрыемстваў забаронена скарачаць працоўныя месцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках