15 траўня 2024, Серада, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок надаваў парад Ялфімаву перад «Еўрабачаннем»

19

Салісты гурта «Ляпіс Трубяцкой» агучылі свае рэкамендацыі з нагоды строя Пятра Ялфімава на «Еўрабачанні».

Як вядома, беларускі ўдзельнік «Еўрабачання-2009» Пётр Ялфімаў церпіць некаторыя складанасці з гардэробам. Ужо вырашана, што Ялфімаў выйдзе на сцэну ў белых скураных штанах. А вось з нагоды «верха» ягоная каманда пакуль не вызначылася, адзначае «Комсомольская правда в Беларуси».

Саліст групы «Ляпіс Трубяцкі» Павел Булатнікаў прасякнуўся праблемай пошуку ўбора і параіў Пятру Ялфімаву выйсці на сцэну «Еўрабачання» па-мужчынску, гэта значыць топлес. Сваё меркаванне на гэты конт выказаў і Сяргей Міхалок:

«Я маленькая пешка і не магу даваць рпаады каралям, -- сказаў Міхалок. -- Але на Беларускім вакзале ў Маскве вельмі слізкая плітка, таму я раю Пятру прыляпіць да красовак нулёўку-наждачку… Каб не паслізнуцца. І жадаю яму поспеху!»

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках