Калекцыянеры патрабуюць знішчыць маркі з выявай Лукашэнкі (Фота)
17- 24.03.2009, 10:22
Аршанскія калекцыянеры заяўляюць, што выява Аляксандра Лукашэнкі на марках незаконная.
У 1943 годзе на тэрыторыі Беларусі была выпушчаная марка з партрэтам Адольфа Гітлера (для абарачэння на тэрыторыі Остланд-Беларусь), адзначае сайт Regionby.org. Марка была выпушчаная пры жыцці фюрэра. Праз 53 гады ў Беларусі сябе вырашыў увекавечыць і Аляксандр Лукашэнка, выпусціўшы марку з уласнай выявай.
Аднак у 1994 годзе была выдадзеная Пастанова №05-2/2245 тады яшчэ Міністэрства сувязі і інфарматыкі, у якой замацоўвалася, што «не прысвячаюцца выпускі Дзяржаўных знакаў паштовай аплаты жывучым цяпер асобам; выбітныя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, дзеячы навукі і культуры, мастацтва могуць быць намаляваныя на Дзяржаўных знаках паштовай аплаты не раней, чым, праз 10 год пасля скону і да юбілеяў са дня нараджэння, кратным 25».
Але ўжо ў 1996 годзе ў парушэнне загадаў і норм надрукавалі і ва ўсю сталі гандляваць партрэтам Лукашэнкі.
Для таго каб выйсці сухімі з вады, у канцы 1998 года Міністэрства сувязі выдала новую пастанову ў якой паказана: «Выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты, як правіла, не прысвячаюцца жывучым цяпер асобам; выбітныя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы, дзеячы навукі, культуры і мастацтвы могуць быць намаляваныя на дзяржаўных знаках паштовай аплаты, як правіла, не раней чым праз 5 годаў пасля скону і да юбілеяў са дня нараджэння, кратным 25».
Лічачы, што марка, выпушчаная ў 1996 годзе, незаконная ў сілу дзеячага ў той перыяд заканадаўства, аршанскія калекцыянеры накіравалі міністру сувязі і інфарматызацыі патрабаванне выключыць яе з абарачэння і знішчыць.