4 траўня 2024, Субота, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія танкі ў Празе

16
Беларускія танкі ў Празе

Здрадай ідэалам свабоды і дэмакратыі назваў Мікалай Халезін запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу .

Рашэнне кіраўнікоў МЗС Еўразвяза вядомы беларускі драматург, кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін пракаментаваў у сваім блогу:

-- Так, Лукашэнка едзе ў Прагу на саміт "Усходняга партнёрства".

У снежні мінулага года мы сустрэліся з Вацлавам Гавелам у яго дома, дзе казалі аб тым, што не можам дапусціць таго, каб Аляксандр Лукашэнка прыехаў у чэшскую сталіцу. Мы казалі аб "пражскай вясне"; аб дысідэнтах, чыё жыццё было загубленае ў турмах і псіхушках; аб новых еўрапейскіх чыноўнікаў, якія гатовыя здрадзіць дэмакратычным ідэалам дзеля эфемернай "палітычнай стабільнасці"; аб цынічнай новаеўрапейскай "палітычнай мэтазгоднасці", якая забівае адначасова волю і розум.

Заўчора ў Празе, на саміце Forum for creative Europe, мы зноў пагутарылі з Гавелам. Ён сказаў: "Вы павінныя быць у Празе ў мае. Я вас чакаю. І усё роўна, будзе тут Лукашэнка або не". Мы пагаварылі аб тым, што нам варта рабіць, і як мы павінныя сябе весці ў сітуацыі татальнай здрады дэмакратычным ідэалам еўрапейскім чынавенствам... Гэтая здрада здарылася, але мы застанемся самімі сабой, мы працягнем паслядоўна адстойваць свой пункт гледжання, свае погляды...

Наш сябар, уплывовы чалавек у чэшскім палітычным асяроддзі, сказаў: "Вы можаце вырашыць значна больш праблем, чым тыя людзі, якія лічаць сябе палітыкамі. Зрабіце гэта, і вы дапаможаце нам адчуць сябе іншымі". Прага гатовая да таго, каб растлумачыць апошняму дыктатару, як трэба сябе паводзіць ў сучасным свеце. І мы гатовыя. А ты, "апошні", гатовы? Ну, тады, давай, праверым адзін аднаго...

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках