28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль праверыць бізнэсмэнаў на дарагіх машынах (Абноўлена)

60

КДК абураны, што бізнэсмэны «раз'яжджаюць на дарагіх машынах, маючы стратныя прадпрыемствы.

Камітэт дзяржкантролю Беларусі на падставе наяўнай інфармацыі аб парушэннях правядзе праверкі стратных прадпрыемстваў без ведамаснай падпарадкаванасці. Пра гэта, як піша БелТА, сёння паведаміў старшыня КДК Зянон Ломаць.

«Правяраць усіх запар мы не будзем, а толькі на падставе інфармацыі, якая паступіла, і такая інфармацыя ёсць», – сказаў Зянон Ломаць. Ёсць прыклады, калі бізнэсмэны «раз'яжджаюць на дарагіх машынах» і пры гэтым маюць стратныя прадпрыемствы, гэта значыць яны проста сыходзяць ад падаткаў. Да прыкладу, нядаўна КДК выявіў парушэнні на камерцыйным прадпрыемстве, дзе адзін з дырэктараў ухіліўся ад выплаты падаткаў на Br 6,2 млрд. Узбуджаныя таксама крымінальныя справы па ўхіленні ад падаткаў, якія мелі месца яшчэ 5-6 гадоў таму.

Зянон Ломаць адзначыў, што праверкі праводзяцца строга ў адпаведнасці з указам № 689. «Так, дакумент прыпыніў, але не спыніў праверкі. Мы сталі працаваць кропкава і больш вынікова. Мы працуем там, дзе ёсць парушэнні», — падкрэсліў старшыня Камітэта дзяржкантролю. Пры гэтым у 99,9% праведзеных праверак выяўленыя парушэнні.

Тым не менш, як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, беларускія чыноўнікі не моцна адчуваюць на сабе эканамічны крызіс. Так старшыня праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік нядаўна перасеў на новы службовы аўтамабіль – Toyota Land Cruiser. Самае таннае аўто гэтай мадэлі ў афіцыйнага дылера ў Рэспубліцы Беларусь каштуе зараз 43100 даляраў.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках