18 траўня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыі свабоды і прагрэсу ў Магілёве не даюць памяшкання для з'езду (Фота дакумента)

6

Партыі свабоды і прагрэсу адмовілі ў даванні памяшкання для ўстаноўчага з'езду, які павінен прайсці 18 красавіка ў Магілёве.

Мясцовы цэнтр культуры і вольнага часу Беларускай чыгункі паведаміў, што якраз у той дзень будзе праводзіцца «Восеньскі бал» — ранішнік для дзяцей-інвалідаў, перадае «Еўрарадыё».

Усяго па краіне чальцы аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу падалі 30 заявак з просьбай пра даванне памяшкання, і паўсюль атрымалі адмову.

«Паўсюль нам адмовілі. У ідэолагаў ёсць сакрэтны загад не даць нам правесці з'езд. Вось такі прыклад «лібералізацыі» у дачыненні да нашай ліберальнай партыі. Запалоханасць мясцовых уладаў даходзіць да маразму, пра што і сведчыць гэты адказ. Замест таго, каб у крызіс зарабіць грошай на арэндзе памяшкання, яны нам адмаўляюць», - каментуе сітуацыю сябра аргкамітэта партыі Аляксандр Сілкоў.

У аргкамітэце кажуць, што з'езд 18 красавіка ў любым выпадку адбудзецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках