10 чэрвеня 2026, Серада, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры ўездзе ў Беларусь замежнікі павінныя мець медстрахоўку на 5.000 еўра

6

Беларускія ўлады падвысілі ліміт па полісе медыцынскага страхавання для замежнікаў, якія прыбываюць, з 5 тысяч даляраў да 5 тысяч еўра і панізілі стаўкі па «зялёнай карце» для ўезду ў Расею.

Гэтыя змены прадугледжаныя ўказам Лукашэнкі № 205 ад 16 красавіка, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Указ усталёўвае, што замежныя грамадзяне пры ўездзе ў Беларусь абавязаныя мець дамову абавязковага медыцынскага страхавання, якая павінная прадугледжваць страхавую суму (ліміт адказнасці) не ніжэй за 5 тысяч еўра.

Адпаведна, падвысіліся і страхавыя ўнёскі па абавязковым медыцынскім страхаванні замежнікаў, якія часова прыбываюць або часова пражываюць у Беларусі, таму што яны цяпер будуць таксама выплачвацца ў еўра (памер ставак той жа, але раней ён быў усталяваны ў далярах ЗША, адпаведна стаўкі павялічыліся на курсавую розніцу еўра/даляр).

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўсталяваў асобныя памеры страхавых унёскаў па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, якія выязджаюць у Расейскую Федэрацыю. У цэлым гэтыя стаўкі ніжэй, чым для іншых краін «зялёнай карты». Так, напрыклад, для легкавых аўтамабіляў, якія заязджаюць у Расею, памеры страхавых унёскаў па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці складуць: 10 еўра пры ўездзе на 15 дзён (30 еўра для астатніх краін), 19 еўра — на месяц (50 еўра для іншых краін), 108 еўра пры ўездзе на год (425 еўра для іншых краін). Для грузавых аўтамабіляў памеры ўнёскаў складуць адпаведна: 20 еўра (65 еўра), 38 еўра (75 еўра), 215 еўра (630).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках