21 траўня 2024, aўторак, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забіраюць у чарнобыльцаў апошнія ільготы

10

Патрабаванні да атрымальнікаў чарнобыльскіх сацыяльных ільготаў і гарантыяў стануць больш жорсткімі.

Гэта прадугледжана новым Законам «Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы і іншых радыяцыйных аварыяў».

«Зробленая спроба ўзмацнення жорсткасці да давання ільготаў грамадзянам, якія ўязджаюць на тэрыторыю зоны забруджвання ў цяперашні час. Тыя, хто прыехаў да 1 студзеня 1990 года на брудную тэрыторыю і пражывае да цяперашняга часу, толькі той чалавек пры перасяленні будзе мець права давання ільготнай кампенсацыі як той, хто з'ехаў з забруджанай тэрыторыі», - паведаміў тэлеканалу АНТ начальнік аддзела сацыяльнай абароны Дэпартамента па ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Уладзімір Кудзін.

Нагадаем, што пасля аварыі на ЧАЭС на тэрыторыі Беларусі аселі больш за 70 адсоткаў радыёнуклідаў. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі каля двух мільёнаў жыхароў нашай краіны, у тым ліку больш за 500 тысячаў дзяцей. Навукоўцы заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі 200 тысячаў беларусаў. Тэрыторыя Беларусі на шматлікія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Беларускія ўлады злачынна замоўчваюць праблему радыяцыі. За час кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі была скарочаная колькасць тэрытарыяльных зонаў з перыядычным радыяцыйным кантролем. Сёння на моцна заражаных тэрыторыях (ад 15 да 40 кюры) жыве 140 000 чалавек, хаця ў Расеі і Украіне з такіх зонаў даўно ўсіх адсялілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што гэтыя тэрыторыі «ачысціліся» і заклікаюць людзей вяртацца ў небяспечную для жыцця зону.

На працягу апошніх гадоў у жыхароў забруджаных раёнаў і ліквідатараў аварыі на ЧАЭС забралі шмат якія ільготы. Хворых людзей пазбавілі бясплатных лекаў і лячэння ў санаторыях. З-за недахопу сродкаў яшчэ ў 1999 годзе спыненыя рэгулярныя абследаванні здароўя пацярпелага насельніцтва. Уведзеныя абмежаванні на гуманітарную дапамогу чарнобыльцам з-за мяжы. На заражаных тэрыторыях вырошчваюць прадукцыю, якую сёння прадаюць ва ўсёй краіне. Выпускнікоў вну прымусова размяркоўваюць на працу ў Чарнобыльскую зону.

У 2007 годзе Лукашэнка падпісаў закон «Аб сацыяльных ільготах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзянаў». Паводле гэтага закона чарнобыльцы пазбавіліся некаторых ільготаў, якія заставаліся, уключаючы права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках