19 траўня 2024, Нядзеля, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавэл: «Было б добра, каб скончылася дыктатура ў Беларусі»

6
Вацлаў Гавэл: «Было б добра, каб скончылася дыктатура ў Беларусі»

Былы прэзыдэнт Чэхіі, адзін з закладальнікаў руху Хартыя-77 чакае дэмакратыченых зменаў у Беларусі.

Як расказаў «Радыё Свабода» Вацлаў Гавэл, ён жадае, каб ў Беларусі хутчэй скончылася дыктатура і ўсталювалася дэмакратыя.

- Якім Вам бачыцца сучасны ўзровень дачыненьняў паміж Эўропай і Паўночнаатлянтычным альянсам у рэпрэзэнтацыі Злучаных Штатаў?

- Мне здаецца, што дачыненьні ў эру Абамы маглі б быць лепшымі, чым падчас эры Буша. З таго, што бачу і чую, мне здаецца, што Эўропа да Абамы больш адкрытая. Ён жа са свайго боку ўсьведамляе значэньне Эўропы і тое, што ўзаемныя сувязі маглі бы быць лепшымі, чым у часы папярэдняга амэрыканскага прэзыдэнта.

- Пэўна, што Вы з Баракам Абамам сустрэнецеся падчас яго візыту ў Чэскую рэспубліку. Што яму захочаце сказаць?

- Прамовіў бы зь ім, відаць, пра тое, што нялёгка быць тым, на каго ўскладаюць такія вялікія спадзяваньні. А пазьней рэчаіснасьць акажацца крышку іншай, ўсё працягнецца даўжэй і само сабой прыйдзе расчараваньне. Магу гэта пацьвердзіць з уласнага вопыту.

- Паспрабуйце сабе ўявіць, якім будзе Паўночнаатлянтычны альянс за дзесяць гадоў? Будзе НАТА мацнейшым, больш здатным у апэрацыях, больш салідарным, больш масавым?

- Не ведаю, як будзе разьвівацца. Магу толькі сказаць, у якім накірунку яго разьвіцьцё было б добрым. Мяркую, было б добра, каб скончылася дыктатура ў Беларусі і неразьбярыха ва Украіне і гэтыя краіны сталі сябрамі Паўночнаатлянтычнага альянсу. Таксама, калі б альянс меў добрыя партнэрскія стасункі з усімі іншымі часткамі сьвету. Калі б узьнікла новае абарончае ўтварэньне недзе за Каўказам, дзе ляжаць Армэнія, Грузія, Азэрбайджан, каб гэтыя краіны ўзаемна гарантавалі сваю незалежнасьць. Гэта было б цудоўна і цудоўна было б, калі альянс ня мусіў ніколі ўжыць сілу, але гэта, на жаль, праўдападобна, ня стане.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках