12 чэрвеня 2026, Пятніца, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты лічаць, што Беларусь прызнае Паўднёвую Асецію і Абхазію ўжо ў маі-чэрвені

7

Аналітыкі заяўляюць, што ў бліжэйшыя месяцы беларускія ўлады прызнаюць Паўднёвую Асецію і Абхазію, а пакуль Аляксандр Лукашэнка цягне час з-за праграмы Ўсходняе партнёрства.

Беларусь адцягвае час з прызнаннем незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, але рана ці позна, у маі-чэрвені, яна гэта зробіць, сказаў «Полит.ру» вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных эканамічных і палітычных даследаванняў РАН Аляксей Шурубовіч.

«Парламент» Беларусі не ўключыў у позву дня сваёй працы пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, хоць Аляксандр Лукашэнка асабіста абяцаў Дзмітрыю Мядведзеву, што парламент прыме рашэнне па гэтым пытанні.

Па словах Аляксея Шурубовіча, пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, хоць і не ўключанае ў позву дня «парламента», вырашаецца ў камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД беларускага «парламента».

«Можна сказаць, што тут не было рашэння на вышэйшым узроўні. Лукашэнка пакуль не лічыць магчымым гэтае прызнанне», - сказаў ён.

Эксперт лічыць, што гэта звязана з прыняццем Беларусі ў праграму Ўсходняе партнёрства, якая павінная афіцыйна пачацца ў маі.

«Магчыма, беларускае кіраўніцтва проста цягне час, таму што кіраўнікі ЕЗ папярэдзілі Беларусь, што ў выпадку прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ейны ўдзел будзе пад пытаннем», - растлумачыў Шурубовіч.

Але магчымы і іншы варыянт: «Адмовіўшыся прадаставіць Беларусі 100 млрд рублёў у якасці крэдыту, Расея тым самым дала Лукашэнку падстава адцягнуць прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі».

Але эксперт усё ж такі лічыць, што «рана ці позна, Беларусь прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію, але пакуль яшчэ пацягне час», «магчыма, гэта будзе ў маі, магчыма, у чэрвені, але так ці інакш яна гэта зробіць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках