13 траўня 2024, панядзелак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісаў» прызналі лепшымі ва Украіне

1

Група «Ляпіс Трубяцкі» атрымала ўзнагароду «Альбом года» за альбом «Маніфест», які выйшаў увосень, на ўкраінскім узнагароджанні «Непапса».

Як адзначаеTUT.by, заснавальнікам узнагароджання, якое спецыялізуецца ў галіне рок-музыкі, з'яўляецца папулярнае ўкраінскае радыё «Джэм FM». Само мерапрыемства праходзіла ў Кіеве, было закрытым і таму вельмі цёплым. Сярод пераможцаў узнагароджання, зразумела, дамінавалі ўкраінцы – «Воплі Відаплясава», «Бумбокс», «Esthetic Education» і інш. Тым больш важкая перамога «Ляпісаў», прычым у адной з галоўных намінацыяў.

Нагадаем, што сёлета група «Ляпіс Трубяцкі» ужо перамагла ў намінацыях «Гурт года» і «Рок» на ўзнагароджанні «Гукавая дарожка» (Расея), у намінацыі «Кліп года» на ўзнагароджанні «Чортавы тузін» (Расея), у намінацыях «Лепшы рок-альбом» і «Прыз вялікага журы» на ўзнагароджанні «Experty.by» (Беларусь), у намінацыях «Гурт года», «Альбом года», «Песня года» на ўзнагароджанні «Рок-каранацыя» (Беларусь).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках