17 траўня 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драгічынскім раёне адбылася ўцечка нафты з «Дружбы»

Аварыя адбылася раніцай 13 траўня ў 3,5 км ад вёскі Імянін. На ўзаранае поле выцекла каля 100 кубаметраў сырой нафты.

Прыборы на помпава-перакачвальнай станцыі ў Пінскім раёне зафіксавалі падзенне ціску ў трубе магістральнага нафтаправода РУП «Гомельтранснафта «Дружба».

На месца здарэння выехалі аварыйна-аднаўленчыя брыгады. Яны выявілі разгерметызацыю трубаправода дыяметрам 820 мм.

У выніку аварыі на ўзаранае поле выцекла каля 100 кубаметраў сырой нафты. Акрамя таго, нафта патрапіла ў меліярацыйны канал прыкладна ў 180 м ад месца аварыі.

Далейшае распаўсюджванне плямы не дапусцілі.

У ліквідацыі наступстваў аварыі задзейнічана 25 чалавек і 17 адзінак тэхнікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках