18 траўня 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст запалохвае заснавальніка «Нашай Вясны»

Наваполацкі выканкам па запыце Мінюста збіраецца правесці праверку юрыдычнага адрасу, прадстаўленага для рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Наша Вясна».

Аб гэтым прадстаўнікі выканкам сёння паведамілі ўласніку юрыдычнага адрасу, праваабаронцц Зміцеру Салаўёву, піша сайт spring96.org.

Праваабаронца адмовіў мясцовым чыноўнікам у правядзенні такой праверкі.

Такім чынам, гэтым разам Мінюст вырашыў праз выканкам запалохаць уладальніка памяшкання за тое, што ён падаў юрыдычны адрас для рэгістрацыі праваабарончага аб'яднання.

Па меркаванні праваабаронцаў, гэты факт з'яўляецца чарговым сведчаннем таго, што ўлады спрабуюць зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць рэгістрацыі «Нашай Вясны».

Нагадаем, што 25 красавіка заснавальнікі праваабарончага цэнтра «Наша Вясна» падалі дакументы для рэгістрацыі аб'яднання ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта трэцяя спроба зарэгістраваць праваабарончае аб'яднанне. Раней Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі двойчы: у 2007 і 2009 гадах. Апошняя адмова ў рэгістрацыі была атрыманая 26 лютага гэтага года. Праваабаронцы аспрэчвалі гэтае рашэнне ў Вярхоўным Судзе. 22 красавіка Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальнення скаргу заснавальнікаў «Нашай Вясны» на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках