10 чэрвеня 2026, Серада, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юшчанка задаволены супрацоўніцтвам з апошняй дыктатурай Еўропы

10

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка 12 чэрвеня сустрэўся ў Кіеве з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта, «Юшчанка станоўча ацаніў той факт, што дамоўленасці паміж ім і ягоным беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкай аб актывізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін у цэлым рэалізоўваюцца».

«Я здаволены тым, што ў нас ёсць добры канспект супрацоўніцтва, пачынаючы ад двухбаковых, рэгіянальных, еўрапейскіх узаемаадносін. Я усяляк буду падахвочваць і ўрад, і палітычныя сілы, і парламент Украіны разам супрацоўнічаць у гэтым кантэксце. Гэта для нас надзвычай важныя адносіны», — сказаў Юшчанка.

Ён выказаў надзею, што падчас цяперашняга візіту ва Ўкраіну беларускага прэм'ер-міністра будзе прапрацаваны шэраг стратэгічных пытанняў, якія доўгі час не атрымлівалася вырашыць. «Спадзяюся, ваш візіт дасць магчымасць усе гэтыя пытанні ўрэгуляваць», — сказаў Юшчанка.

У сваю чаргу, Сідорскі адзначыў, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя падчас папярэдняй сустрэчы Юшчанкі і Лукашэнкі, узятыя ў Беларусі пад «самы сур'ёзны кантроль» і будзе рабіцца ўсе, каб яны выконваліся ў поўным аб'ёме.

«Мы стала надаем ўвагу развіццю нашых гандлёва-эканамічных адносін. Думаю, у нас ёсць усе магчымасці, каб нарошчваць наш тавараабарот», — сказаў Сідорскі. Пры гэтым ён адзначыў, што летась тавараабарот Беларусі і Ўкраіны склаў 5 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках