10 чэрвеня 2026, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пачаў «ператрасаць» Саўмін

23

Беларускі кіраўнік разгледзеў кадравыя пытанні і прыняў рашэнне аб прызначэнні шэрагу міністраў.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Радзевіча міністрам прамысловасці. Раней гэтую пасаду займаў Анатоль Русецкі.

Уладзімір Цалко, які да сённяшняга прызначэння працаваў намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях, прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Раней міністрам быў Лявонці Харужык.

Іван Шчэрба, які займаў да гэтага пасаду намесніка міністра, стаў міністрам транспарта і камунікацыяў. Да яго гэтую пасаду займаў Уладзімір Сасноўскі.

Кіраваць міністэрствам спорту і турызму будзе Алег Качан, які раней займаў пасаду начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Менскага аблвыканкама. Раней Мінспорта ўзначальваў Аляксандр Грыгораў.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіям узначаліў Ігар Войтаў.

Лукашэнка таксама прызначыў Андрэя Гіру Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і даў згоду на прызначэнне Віталя Саладухі генеральным дырэктарам навукова-вытворчага аб'яднання «Інтэграл», дырэктарам вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Завод паўправадніковых прыбораў».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках