4 траўня 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісландыя вырашыла ўвайсці ў Еўразвяз

1

Парламент Ісландыі прагаласаваў за падачу заяўкі на ўступленне краіны ў Еўрапейскі Звяз.

Аб гэтым паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Agence France Presse. За пачатак перамоваў аб уступленні ў садружнасць еўрапейскі краін прагаласавалі 33 удзельнікі парламента, 28 выказаліся супраць і двое ўстрымаліся.

Дэбаты па пытанні аб далучэнні да ЕЗ працягваліся ў ісландскім парламенце на працягу пяці дзён. Цяпер заяўка на ўступленне ў ЕЗ павінная быць ухваленая прадстаўнікамі 27 краін, што щваходзяць у звяз. У гэтым выпадку пытанне аб далучэнні Ісландыі да Еўразвяза будзе вынесенае на рэферэндум.

Як паведамляе BBC, насельніцтва Ісландыі скептычна разважае адносна ідэі ўваходжання ў Еўразвяз, шматлікія ісландцы лічаць, што гэта пашкодзіць рыбалоўнай здабычы. Адным з тых, хто прагаласаваў супраць уступлення, быў міністр сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Ісландыі Ён Б’ярнасон (Jon Bjarnason).

Апошнімі краінамі, якія далучыліся да Еўразвяза, сталі Румынія і Балгарыя, яны ўвайшлі ў ЕЗ 1 студзеня 2007 года. На дадзены момант на ўступленне у звяз прэтэндуюць Македонія, Албанія, Харватыя, Турцыя і іншыя краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках