29 красавiка 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забаранена эксплуатацыя расейскага нафтапрадуктаправода

38
Забаранена эксплуатацыя расейскага нафтапрадуктаправода

Эксплуатацыя беларускага ўчастку нафтапрадуктаправода «Ўнеча-Вентспілс», што належыць прадпрыемству «Захадтранснафтапрадукт», прыпыненая з 17 ліпеня.

Аб гэтым паведаміў сёння ў Менску прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віктар Бароўскі. Па ягоных словах, пасля апошняй дыягностыкі прадуктаправода, праведзенай нямецкай фірмай, было выяўлена і запланавана да першачарговага ўхілення ў 2008-2009 гадах больш за 1082 дэфекты.

«Прадпрыемству «Захадтранснафтапрадукт» намі быў выдадзены загад на ўхіленне гэтых дэфектаў да 17 ліпеня бягучага года. Але было ўхілена ўсяго толькі 254 дэфекты або 23,5%. З 17 ліпеня мы прыпынілі эксплуатацыю гэтага нафтапрадуктаправода. Па ім зараз не ідзе дызельнае паліва», - паведаміў Бароўскі.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час уладальнікі трубаправода распачалі маштабныя працы і карэктоўку ўсіх сваіх планаў, каб тэрмінова ўхіліць найбольш небяспечныя дэфекты.

Як паведамлялася, першая ўцечка дызельнага паліва з нафтаправода, што належыць расейскаму прадпрыемству «Захадтранснафтапрадукт», была зафіксаваная 23 сакавіка 2007 года. Частка дызельнага паліва патрапіла ў прыток Заходняй Дзвіны — раку Ула, якая забруджаная на працягу 15 км.

Другая аварыя адбылася 14 лютага 2008 года на 422-м км магістральнага трубаправода «Ўнеча-Роўна» - адбылася ўцечка каля 70 куб.м дызпаліва на плошчы 100 кв.м. « Захадтранснафтапрадукт» выплаціла Br 2 млрд. у якасці кампенсацыі за шкоду, аднак гэтая сума не задаволіла беларускі бок.

Пасля двух аварый Мінпрыроды РБ выступіла з ініцыятывай прыпыніць эксплуатацыю нафтаправода « Захадтранснафтапрадукта».

У апошні час спіс узаемных прэтэнзій уладаў Беларусі і Расеі нахільна расце: уведзеная забарона на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі ў РФ, практычна прыпыненыя пастаўкі беларускай сельгастэхнікі, забаронены ўвоз у Беларусь расейскага мяса, а ў Расею беларускіх медыкаментаў і г.д.. У пачатку ліпеня кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што доўг Беларусі за газ складае 244 мільёна даляраў, і калі Менск не расплоціцца ў ліпені, то «Газпрам» альбо звернецца ў суд, альбо скароціць аб'ём паставак.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках