banner1 banner1 banner1

30.07.2009

На помніку 1000-годдзю Берасця – 75 арфаграфічных памылак (Фота) фатаздымкі 39

11:58, — Грамадства

На нядаўнім святкаванні 990-й гадавіны Берасця гарадскія ўлады адкрылі помнік, прысвечаны 1000-годдзю горада.

На 12 бронзавых дошках па-беларуску напісаная гісторыя Берасця. У надпісах зроблена 75 арфаграфічных памылак, падлічыла газета «Звязда».

Як адзначыў былы выкладчык філалагічнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта, за такую колькасць памылак у тэксце студэнт атрымаў бы нуль балаў.

«Я выкладаў на філфаку БДУ, і за «у кароткае» паводле правілаў зніжаецца адзнака, -- распавёў філолаг. -- У школе гэта таксама лічыцца памылкай. А на цэнтралізаваным тэставанні здымаюць цэлы бал, таму што гэта паўнавартасная арфаграфічная памылка. Тое ж самае, што ў расейскай мове напісаць «щ» і сказаць, што «у нас рысачкі не было ў шрыфце». Акрамя таго, на дошках ёсць і іншыя памылкі. Напісана «Дняпра-Бугскi», а трэба «Дняпроўска-Бугскi», напісана «асвЯчана», а трэба «асвЕчана», напісана «аб БерасцЕ», а правільна - «аб БерасцI». Калі б студэнт дапусціў столькі памылак, ён атрымаў бы нуль балаў!»

Памылкі зрабілі нават у прозвішчах мясцовых чыноўнікаў. На помніку прозвішча старшыні берасцескага гарвыканкама напісаная з памылкай. Замест «ПалышЕнков» – «ПалышИнков». Перайменавали і скульптара - «АндрЫюк» стаў «АндрЭюком».

У Берасцейскім аблвыканкаме пра памылкі ведаюць. Галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама Леанід Несцярчук лічыць, што памылкі з'явіліся з-за спешкі: праект помніка зацвярджалі 11 разоў, таму рабілася ўсё ў апошні момант.

Напісаць каментар (39)

Навіны
па тэме

Закладкі

Email

"Свиной грипп в Беларуси"
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  30.11.09  01.12.09
EUR4 136.834 179.96
USD2 782.002 782.00
RUB93.3095.70

«Нюрнберг»

Спецыяльна для супрацоўнікаў спецслужб

Свіны грып у Беларусі

Як захаваць здароўе ва ўмовах дыктатуры

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   30.11   01.12 
Брэст Туман+9
+5
Возможен дождь+10
+6
Віцебск Туман+4
+2
Возможен дождь+6
+6
Гомель Туман+4
+3
Туман+7
+6
Гродна Туман+6
+4
Облачно+8
+4
Мінск Туман+4
+2
Туман+7
+6
Магілёў Туман+4
+2
Туман+7
+6

Новости Байнета

Папулярныя навіны

«Пандэмія грыпу захліснула краіну, паказаўшы гніласць сістэмы аховы здароўя» (14575)

26.11, 12:32, — Палітыка

Лукашэнка: Што хацеў Мядзведзеў? Мяне ўкалоць? (13983)

24.11, 14:57, — Палітыка

Невядомыя забілі жалезнымі прутамі актывіста БНФ Валянціна Доўнара (13301)

27.11, 12:46, — Палітыка

Ханс ван Баален: «Калі б Пуцін захацеў, то Лукашэнкі не стала б цягам 24 гадзін» (12630)

26.11, 15:47, — Палітыка

Анатоль Тарас: «Праз год-два нечакана пачнуцца змены» (12259)

24.11, 14:00, — Грамадства

Трохразовы алімпійскі чэмпіён адмаўляецца ад стыпендыі Лукашэнкі (11664)

25.11, 12:09, — Грамадства

Лукашэнка, Мядзведзеў і Назарбаеў не дамовіліся (11461)

27.11, 16:46, — Палітыка

Мінздароўя: Сітуацыя з грыпам выйшла нечаканай (10950)

27.11, 11:47, — Грамадства

Грошай няма: «Вечерний Минск» не выйшаў у друк упершыню з 1967 года (8979)

24.11, 15:07, — Палітыка

«Любімая» поза Лукашэнкі (8819)

29.11, 15:20, — Палітыка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: