1 чэрвеня 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі электронны рубель дэфліруе

18

На рынку абмену электронных валют склалася парадаксальная сітуацыя - беларускі электронны рубель (WMB) рэзка ўмацаваўся па стаўленні да іншых электронных валют сістэмы WebMoney.

На дадзены момант адзін даляр ва ўбудаваным у кіпер абменным пункце роўны 2299 WMB, а на біржы exchanger.ru максімальны курс продажу беларускага рубля не перавышае 2515 за адзін даляр. Зваротныя курсы таксама ніжэйшыя за афіцыйны курс Нацбанка для наяўнай валюты, паведамляе Electroname.com.

Звычайна курс беларускага рубля ўмацоўваецца падчас масавай аплаты камунальных паслуг раз на месяц, але такое рэзкае ўмацаванне WMB здарылася, мабыць, у першы раз. Адзіным разумным тлумачэннем гэтаму феномену можа служыць значнае скарачэнне колькасці беларускіх электронных рублёў у абарачэнні. Гэта магло адбыцца штучна з-за дзеянняў эміцента WMB ААТ «Тэхнабанк», альбо з-за таго, што беларусы перасталі давяраць беларускаму электроннаму рублю як электроннай валюце.

У любым выпадку, такі стан прывядзе да поўнага замарожвання разлікаў у WMB і, у канчатковым выніку, да адмовы сістэмы WebMoney ажыццяўляць разлікі ў эквіваленце беларускага рубля.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках