16 траўня 2024, Чацвер, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» у дзеянні: Арцёма Дубскага прысудзілі да года турмы

22
«Лібералізацыя» у дзеянні: Арцёма Дубскага прысудзілі да года турмы

Актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі, прызнаны «Міжнароднай амністыяй» вязнем сумлення, быў арыштаваны ў зале Асіповіцкага раённага суда.

Апазіцыянера прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. 22 красавіка 2008 года Дубскі быў прысуджаны да двух год абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў студзені таго ж года ў Менску. Моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Ўкраіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманых папярэджання аб парушэнні правілаў адбывання пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі, калі ехаў у Менск, каб прыняць удзел у акцыі ў гонар дня святога Валянціна. Апазіцыянера даставілі ў ізалятар у Асіповічах (па месцы жыхарства), а пасля перавялі ў ізалятар у Бабруйску. 15 красавіка Дубскага вызвалілі пад падпіску аб невыяздзе.

Пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год запатрабаваў пракурор Лазарэнка. Адвакат Тамара Сідарэнка заявіла ў судзе, што супрацоўнікі асіповіцкай міліцыі самі падштурхнулі А. Дубскага да таго, што ён быў вымушаны выехаць за межы Беларусі. Па ейных словах, у Беларусі актывісту «Маладога фронту» пагражалі крымінальным пераследам, а на практыцы сталася так, што ў супрацоўнікаў міліцыі паўстала «блытаніна» з рапартамі. Да таго ж, як падкрэсліла адвакат, прадстаўнікі асіповіцкай міліцыі выкарыстоўвалі рапарты, калі ім было неабходна, без адпаведнай рэгістрацыі

Прысуд у выглядзе аднаго года пазбаўлення волі вынесла суддзя Жана Шарабайка.

Нагадаем, што «Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежаванні волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Такім чынам відавочна, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі не мае намеру прыслухоўвацца да закліку міжнароднай супольнасці правесці ў краіне дэмакратычныя рэформы, вызваліць з турмаў палітвязняў, выконваць правы чалавека і гарантаваць грамадзянам свабоду слова, сходаў і асацыяцый. Наадварот, на фоне візітаў у Менск кіраўнікоў Еўразвяза, якія пачасціліся, і заяваў некаторых еўрапейскіх палітыкаў аб неабходнасці правядзення дыялогу з уладамі Беларусі, у краіне ўзмацніліся палітычныя рэпрэсіі.

У менскім СІЗА ужо паўгады знаходзяцца ваўкавыскія прадпрымальнікі, палітвязні Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў, Уладзімір Асіпенка. Прычым Аўтуховіч галадае ў турме ўжо 83 (!) дні. Па словах адваката Паўла Сапелкі, палітзняволены вельмі моцна схуднеў і саслабеў. Яму кожны дзень робяць кропельніцы.

Сёння супрацоўнікамі спецпадпаддзялення «Алмаз» была арыштаваная Людміла Парэмская - дырэктар фірмы «Ніка-таксі 22222», дзе раней працаваў Мікалай Аўтуховіч. Праваабаронцы лічаць, што жанчыну арыштавалі з мэтай прымусіць яе даць паказанні супраць прадпрымальнікаў.

Пасля таго, як грамадскасці стала вядома аб здзеках і катаваннях, якія перажылі ў беларускіх турмах амерыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр і ягоная сакратар Уладлена Функ, можна здагадацца праз што прыходзіцца праходзіць арыштаваным грамадзянам Беларусі.

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках