17 траўня 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя: Дзіця ў Гродна памерла не ад свінога грыпу

5

Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што прычынай смерці дзяўчынкі ў Гродна стаў не звычайны грып.

«Гэта не той вірус, які толькі зараз выяўлены. У ім розныя генетычныя структуры віруса, субстанцыі. Гэта, вядома, не свіны грып, а звычайны сезонны, які ў той час быў. У нас кожны год ёсць гэты вірус, але таго грыпу, які лічыцца «свіным», - у Беларусі яго не было ніколі і зараз няма», - заявіла ў інтэрв'ю БелТА эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Таксама аспрэчвае інфармацыю аб свіным грыпе і галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Гусакоў.

«Вірус так званага «свінога грыпу» H1N1 у судова-медыцынскім закдючэнні аб прычынах смерці дзяўчынкі з Гродна не фігуруе», - паведаміў «Інтэрфаксу» Ю.Гусакоў.

Нагадаем, газета «Вячэрні Гродна» апублікавала артыкул «Дело врачей обрастает тайнами», у якім вядзецца аб смерці мінулай восенню дзяўчынкі Дашы, якой было ўсяго месяц. Яе бацькі, спасылаючыся на дадзеныя судова-медыцынскай экспертызы сцвярджаюць, што дзяўчынка памерла ад грыпу А (H1N1) – «свінога» грыпу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках