15 траўня 2024, Серада, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскай «Панікоўцы» забаранілі паліць

25
На менскай «Панікоўцы» забаранілі паліць

Аляксандраўскі сквер, размешчаны ў цэнтры Менску, перад будынкам Адміністрацыі Лукашэнкі, абвешчаны зонай, свабоднай ад палення.

Такое рашэнне было прынятае больш за два тыдні таму на паседжанні кардынацыйнай рады па рэалізацыі антытытунёвых мерапрыемстваў адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы.

Як паведамляе БелаПАН, пакуль у скверы па-ранейшаму паляць. Больш таго, нідзе няма ніякіх таблічак з папярэджаннямі аб забароне палення і пакараннямі за яго парушэнне.

Аляксандраўскі сквер быў закладзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя і атрымаў імя ад капліцы ў гонар святога Аляксандра Неўскага, што тут стаяла. Пазней у скверы з нагоды адкрыцця ў горадзе вадаправода (1874 год) быў усталяваны фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем», тут размяшчаўся гарадскі тэатр.

Нагадаем, зонамі, свабоднымі ад тытуню, у Менску таксама абвешчаныя паркі імя Горкага і імя Чалюскінцаў, Цэнтральны батанічны сад.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках