20 траўня 2024, панядзелак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевая зборная Беларусі па гандболе прайграла камандзе Чэхіі

Няўдала пачаўся выступ моладзевай зборнай Беларусі па гандболе на чэмпіянаце свету ў Каіры.

Як паведамляе БелТА, у егіпецкай сталіцы ў стартавым матчы папярэдняга этапу ў групе D беларускія гандбалісты прайгралі камандзе Чэхіі з лікам 29:38 (16:19). Самым выніковым у складзе дружыны стаў Максім Баранаў, які закінуў 11 мячоў, а ў актыве Антона Пракапені 7 дакладных пападанняў.

У гэтай жа групе датчане з такім ж вынікам — 38:29 — перайгралі алжырцаў, а партугальцы разграмілі каманду Марока з лікам 36:19. Сёння падапечныя Уладзіміра Касцючыка сустрэнуцца са зборнай Даніі.

Вынікі матчаў у астатніх групах: А - Егіпет — Ісландыя — 25:19, Аргентына — Нямеччына — 25:24, Катар — Кувейт — 34:31; В - Бразілія — Іран — 31:27, Францыя — Туніс — 32:27, Нарвегія — Гішпанія — 25:22; С - Эстонія — Грэнландыя — 38:37, Славенія — Лівія — 38:15, Швецыя — Галандыя — 40:31.

Пасля першага этапу барацьбу за ўзнагароды сусветнага першынства працягнуць па тры лепшыя каманды з кожнай групы. Фінішуе моладзевы чэмпіянат планеты 19 жніўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках