25 красавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах прадпрымальнік бясплатна раздаваў ежу (Фота)

40

Так індывідуальны прадпрымальнік вырашыў падтрымаць маламаёмасных у крызіс.

– Абед абыйшоўся ўсяго толькі ў 200 тысячаў, але паглядзіце, колькі радасці ў вачах гараджанаў. На такую справу грошай не шкада, – цытуе газета a rel=nofollow href=www.intex-press.by>«Intex-Press» ініцыятара акцыі, прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса.

На кааператыўным рынку мужчына зладзіў дабрачынны абед з трох страваў – гарачага баршча, пярловай кашы з мясам і кампота. Рыхтаваў усе стравы ён сам асабіста на вогнішчы.

На пах ежы прыйшлі грузчыкі, самі прадпрымальнікі і пакупнікі з дзецьмі.

– Шмат у каго крызіс у гандлі, – сказаў выданню адзін з суседзяў прадпрымальніка па рынку, – а Чарнавус – малайчына: у такі нялёгкі для прадпрымальнікаў час, знайшоў сродкі на дабрачыннасць.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках