13 траўня 2024, панядзелак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікет «Не – расейскім войскам у Беларусі!» каля будынка ААН у Нью-Ёрку (Фота)

7

Акцыю супраць уводу расейскіх войскаў у Беларусь правялі сябры Беларускага Моладзевага руху Амерыкі.

12 верасня актывісты руху прыйшлі да будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі «За свабодную Беларусь!», «Досыць хлусні!», «Не- расейскім войскам у Беларусі», «Лукашызм – палітычны Чарнобыль», «Расея, рукі прэч ад Беларусі!».

«Увод расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі – гэтае парушэнне Канстытуцыі нашай краіны. Таму што яна абавязвае ўлады краіны захоўваць нейтралітэт, не ўступаючы ні ў якія ваенныя блокі. Дазвол на ўвод чужых войскаў на беларускую зямлю – чарговая абраза беларускага народа апошнім дыктатарам Еўропы», - заявілі арганізатары акцыі.

На думку актывістаў Беларускага Моладзевага руху Амерыкі, брутальна разагнаная 9 верасня ў цэнтры Менска мірная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў – факт, які яскрава сведчыць пра амаральнасць ўладаў Беларусі і дэманструе антыбеларускую сутнасць лукашэнкаўскага рэжыму.

«А халопскае і халуйскае падпарадкаванне антыканстытуцыйным загадам – гэта ганьба для беларускага афіцэра, таму што ён абавязаны абараняць свой народ. Беларусы з вялікай насцярожанасцю ўспрынялі навіну пра ўводз расейскіх войскаў на іх зямлю. Моладзь, якая выйшла на акцыю каля будынкаў ААН у Нью-Ёрку, разам з тысячамі беларусаў асудзіла рашэнне ўладаў дазволіць усходняму суседу ў вайсковых ботах і са зброяй увайсці ў нашую краіну, жыхары якой за стагоддзі гісторыі напакутаваліся ад захопнікаў-чужакоў як ні які іншы народ», -- заявілі арганізатары акцыі.

Удзельнікі акцыі таксама нагадалі, што 16 верасня спаўняецца 10 гадоў з дня знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага.

«Праведзенае незалежнае расследаванне даказала датычнасць вышэйшых службовых асобаў краіны да выкраданняў і забойстваў вядомых палітыкаў. Але і сёння падазраваныя працягваюць знаходзіцца ля улады, афіцыйнае расследаванне праваахоўнымі органамі практычна не вядзецца, а актывісты апазіцыі за распаўсюд інфармацыі пра забойствы пераследуюцца спецслужбамі. Пры гэтым са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што еўрапейскія палітыкі робяць крок насустрач антыбеларускаму злачыннаму рэжыму», -- заявілі актывісты Беларускага Моладзевага руху Амерыкі.

У канцы акцыі яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць выкрадзеных у Беларусі лідэраў апазіцыі і выказалі падтрымку беларусам, якія змагаюцца за дэмакратызацыю краіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках