10 чэрвеня 2026, Серада, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Беларусі падае ў суд на «Камсамольскую праўду»

27

Пра гэта заявіў сёння намеснік міністра ўнутраных справаў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень.

Заяву на сустрэчы з журналістамі ў Акадэміі МУС, перадае прэс-служба БАЖ.

«Думаю, што сёння паступіць у суд заява на «Камсамольскую праўду» з-за неабгрунтаванага абвінавачвання супрацоўнікаў міліцыі», — сказаў Яўген Полудзень.

Паводле яго словаў, журналісты газеты сказілі інфармацыю пра здарэнне ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Дзень горада. «У артыкуле пазначылі, што міліцыя спрабавала здагнаць мужчыну. А ў бібліятэцы ў той дзень працавалі супрацоўнікі службы аховы і МНС, якія і спрабавалі выратаваць гэтага грамадзяніна», — патлумачыў намеснік міністра.

У публікацыі кажацца пра тое, што 42-гадовы мужчына атрымаў цяжкія траўмы, зваліўшыся на тратуарную плітку з трэцяга паверху Нацыянальнай бібліятэкі, калі яго спрабавалі здагнаць супрацоўнікі міліцыі. Ён сканаў 13 верасня ў шпіталі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках