20 траўня 2024, панядзелак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія гандбалісты перамаглі зборную Літвы

15-17 студзеня беларуская мужчынская зборная па гандболе возьме ўдзел у адборачным турніры чэмпіянату свету.

Матчы групы 1 пройдуць на Кіпры. Супернікамі беларускай каманды будуць Кіпр, Фарэрскія выспы і Швейцарыя. Пераможца групы выходзіць у плэй-оф, паведамляе БелаПАН.

У рамках падрыхтоўкі да турніру беларуская каманда правяла чатыры таварыскія матчы, у якіх пацярпела дзве паразы і атрымала дзве перамогі. 5 студзеня ў падмаскоўным Навагорску Беларусь перамагла Японію - 31:28 (16:11), 6 студзеня там жа саступіла Расеі - 26:40 (12:21), 10 студзеня ў Менску прайграла літоўцам - 24:30 (12:15), а на наступны дзень перамагла іх з лікам 30:20 (13:12).

На Кіпр беларуская каманда вылятае раніцай 14 студзеня. Перад камандай пастаўлена задача заняць першае месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках