17 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праляскоўскі: «Працаваць і жыць, як раней, нельга»

37

Новы міністр інфармацыі заявіў, што СМІ з'яўляюцца часткай ідэалагічнай сферы і паабяцаў выкарыстоўваць новыя падыходы ў дзейнасці Міністэрства інфармацыі.

29 студзеня новы міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі агучыў некаторыя нюансы сваёй будучай працы з СМІ.

Кажучы ў цэлым пра змяненні ў сферы дзейнасці Міністэрства інфармацыі, Праляскоўскі сказаў, што ў арганізацыі працы галіны будуць выкарыстоўвацца новыя падыходы.

Як перадае БелТА, Праляскоўскі заявіў, што працаваць і жыць, як раней, нельга. Ён сказаў, што сфера інфармацыі, як і культуры і адукацыі, з'яўляецца ідэалагічнай сферай. Паводле яго словаў, у інфармацыйнай галіне гэта цэлы шэраг накірункаў: кнігавыданне, кніжны гандаль, друк, распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі і самі СМІ.

«Пры прызначэнні мяне на пасаду міністра інфармацыі я пачуў бесстароннюю крытыку ад кіраўніка дзяржавы ў адносінах да стану спраў у інфармацыйнай галіне. Я гатовы шмат працаваць», - адзначыў Праляскоўскі.

Нагадаем, што ў пачатку снежня 2009 года Алег Праляскоўскі быў прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі. Чыноўнік вядомы тым, што пры прыняцці новага беларускага Закону аб СМІ настойваў на «ўзмацненні адказнасці за інфармацыю ў інтэрнэце» і прапаноўваў ускласці адказнасць за распаўсюд інфармацыі ў Інтэрнэце не толькі на адміністратара сайта, але і на ўладальніка Інтэрнэт-рэсурсу і правайдэра.

Раней ён заяўляў, што дзяржаўнае рэгуляванне Інтэрнэту павінна ўключаць у сябе комплекс заканадаўчых і арганізацыйных мер. «На заканадаўчым узроўні трэба перш за ўсё узмацніць адказнасць за распаўсюд у Інтэрнэце інфармацыі, якая носіць супрацьпраўны характар. Калі на нейкім сайце з’явілася такая інфармацыя, адказнасць за гэта павінны несці адміністратар, уладальнік гэтага рэсурсу, а таксама правайдэр», - казаў Праляскоўскі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках