2 траўня 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскаму забаранілі ўязджаць у Латвію

13

Віцэ-спікер Дзярждумы Расеі апынуўся ў чорным спісе латвійскіх уладаў за шавіністычныя выступы.

Як паведамляе «Корреспондент.net», улады Літвы забаранілі віцэ-спікеру Дзярждумы РФ Уладзіміру Жырыноўскаму ўезд на тэрыторыю краіны для ўдзелу ў вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі НАТА, якая адбудзецца ў траўні гэтага года.

Як заявіла агенцтву LETA міністр унутраных спраў Лінда Мурніецэ, знаходжанне Жырыноўскага ў чорным спісе не прадугледжвае яго прыезду ў Рыгу «ні пры якіх умовах».

Прадстаўнік дэлегацыі Латвіі на асамблеі НАТА Айнарс Латковскіс прызнаў, што лідэр ЛДПР ўваходзіць у склад дэлегацыі без права голасу, але ўсё ж можа «выступіць з шавіністычнымі заявамі».

Нагадаем, што ў 2006 годзе Жырыноўскаму быў забаронены ўезд ва Украіну. У МЗС Украіны рашэнне патлумачылі тым, што ўчынкі і заявы палітыка былі скіраваныя на разбурэнне цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках